Грамадства88

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Кампанія ўцечкі не пацвярджае.

Паведамленні пра магчымы ўзлом базы кліентаў распаўсюдзіліся ў Threads. Адзін з карыстальнікаў, які афармляў у кампаніі каска ў лістападзе 2025 года, паведаміў, што ў адкрыты доступ маглі трапіць пашпартныя даныя, адрасы рэгістрацыі, тэлефоны і электронная пошта кліентаў.

Смотреть в Threads

Blizko.by праверыла ў адным з такіх ботаў звесткі свайго журналіста, які звяртаўся ў «Белдзяржстрах» у жніўні 2026 года. Паводле рэдакцыі, бот выдаў яго пашпартныя даныя, нумар тэлефона і дату звароту ў страхавую.

У інфармацыйна-даведачным цэнтры «Белдзяржстраха» заявілі Times.by, што паведамленні пра ўзлом не пацверджаныя. Там сказалі, што не маюць ніякіх звестак пра ўцечку даных кліентаў. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных на момант публікацыі таксама не паведамляў пра ўзлом.

На сайце страхавой кампаніі часова недаступныя асабісты кабінет і падача анлайн-заявак на арганізацыю медыцынскай дапамогі па добраахвотным медыцынскім страхаванні. З чым звязаны тэхработы — не ўдакладняецца, таксама няма ніякіх звестак аб тэрмінах выканання аднаўленчых работ.

Каментары8

  • #
    22.10.2026
    А может, шустрое руководство данной организации воспользовалась ситуацией на российских серверах и подтерла все "белые пятна", за которые можно было переехать на шконку? Схожие симптомы сегодня наблюдаются часто в России....))
  • feafania
    22.10.2026
    Добра, калі ўзламалі гэтую шарашкіну кантору.
  • Рыхтуйцеся беларусікі
    22.10.2026
    Хутка пачнуць бамбіць у месенджары прадстаўнікі «Белдзяржстраху».

    "Добры дзень, прадастаўце ваш нумар рахунка для выплаты страхавой прэміі".

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю9

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства3

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

У Мінскай і Віцебскай абласцях таксама падаражэў праезд

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць