Грамадства

21vek.by займеў уласны паштовы сэрвіс для дастаўкі пасылак

ТАА «Трыёвіст», якое працуе пад брэндам анлайн-гіпермаркета 21vek.by, атрымала ліцэнзію на дзейнасць у сферы сувязі і запусціла ўласны сэрвіс па дастаўцы пасылак «21vek.by ПОШТА». Гэта першая ліцэнзія на паштовую дзейнасць, выдадзеная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі за апошнія чатыры гады, піша Office Life.

Фота: Office Life

Рашэнне аб выдачы ліцэнзіі было прынята яшчэ 15 чэрвеня, а 18 чэрвеня адпаведны запіс унеслі ў рэестр. Ліцэнзія дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

На сайце новага сэрвісу ўжо даступная інфармацыя пра адрасы аддзяленняў і тарыфы. Па стане на пачатак кастрычніка ў Мінску і найбліжэйшых прыгарадах, у тым ліку ў Бараўлянах, Новай Баравой, Хацежыне і Заслаўі, працавала 21 аддзяленне паштовай сувязі.

Кошт перасылкі пасылак без аб'яўленай каштоўнасці залежыць ад іх вагі і спосабу дастаўкі.

Для фізічных асоб перасылка паміж аддзяленнямі каштуе ад 5,51 рубля за пасылку вагой да 1 кг да 39,90 рубля за пасылку вагой да 50 кг. Дастаўка да дзвярэй у Мінску і Мінскім раёне абыдзецца ад 22,90 да 34,20 рубля, а ў іншыя рэгіёны — ад 33,90 да 56,50 рубля. Гэтыя цэны пазначаныя без ПДВ.

Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў адпраўка паміж аддзяленнямі каштуе ад 6,61 рубля за груз да 1 кг да 47,88 рубля за груз да 50 кг. Дастаўка да дзвярэй у сталічным рэгіёне каштуе ад 27,48 да 41,04 рубля, а ў іншых рэгіёнах — ад 40,68 да 67,80 рубля. У гэтых выпадках цэны пазначаныя з ПДВ.

У верасні 2024 года 21vek.by абвясціў аб супрацоўніцтве з «Белпоштай», дзякуючы якому планавалася пашырыць сетку пунктаў выдачы заказаў. Цяпер кампанія перайшла ад партнёрскай мадэлі да стварэння ўласнага паўнавартаснага паштовага аператара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць