БЕЛ Ł РУС

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

30.10.2026 / 21:58

Nashaniva.com

44‑гадовы мінчук стаў ахвярай інтэрнэт-махлярства, калі паспрабаваў дапамагчы знаёмаму набыць букет для жонкі. Мужчына перавёў 230 рублёў за 101 чырвоную ружу, але кветкі так і не былі дастаўленыя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У Маскоўскае РУУС Мінска звярнуўся пацярпелы і расказаў, што яму напісаў знаёмы, які знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы. Той папрасіў дапамагчы аплаціць букет для жонкі на дзень нараджэння, бо ў яго ўзніклі праблемы з банкаўскай карткай.

Спачатку мінчук адмовіўся, бо не меў вольных грошай. Тады знаёмы прапанаваў іншы варыянт: ягоная жонка нібыта пазычыць заяўніку 230 рублёў, якія той павінен будзе пераслаць па рэквізітах, дасланых сябрам.

Мужчына атрымаў грошы, перавёў іх на пазначаныя рэквізіты і адправіў знаёмаму чэк. Аднак праз тры дні той зноў выйшаў на сувязь і паведаміў, што букет так і не даставілі, а інтэрнэт-крама перастала адказваць на паведамленні.

Па факце здарэння завялі крымінальную справу за махлярства.

Чытайце таксама:

20‑гадовая дзяўчына ўзяла адпачынак за свой кошт і стала кур'ерам тэлефонных махляроў

У Беларусі сталі часцей разлічвацца «цублямі» і «дублямі»

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў

Каментары да артыкула