Меланія Трамп цяпер бліжэй да Нобелеўскай прэміі міру, чым яе муж — The Telegraph
Першая лэдзі ЗША адыграла важную ролю ў дасягненні дамоўленасці аб гуманітарнай аперацыі ў акупаваным Расіяй украінскім горадзе Алешкі на Херсоншчыне.
Меланія Трамп. Фота Anna Moneymaker / Getty Images
Гэта патэнцыйна адкрывае ёй шлях да атрымання Нобелеўскай прэміі міру, пра якую так марыць яе муж Дональд Трамп. Пра гэта для The Telegraph піша ваенны аглядальнік Хэміш дэ Брэтан-Гордан.
Ён нагадвае, што Меланія непасрэдна супрацоўнічала з расійскімі і ўкраінскімі чыноўнікамі, каб зрабіць гуманітарную місію магчымай. Аднак гэтая дамоўленасць стала працягам яе папярэдніх намаганняў па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, якіх Расія разлучыла з сем'ямі падчас вайны.
«У той час як прэзідэнт і яго міністр вайны Піт Хэгсет аддавалі перавагу ваяўнічай рыторыцы і дэманстрацыі вайсковай сілы, першая лэдзі ціха займалася іншым: гуманітарнай дыпламатыяй, якая прывяла Расію і Украіну за стол перамоваў», — адзначае дэ Брэтан-Гордан.
«Калі ў наступным годзе ў Осла Меланію будуць разглядаць як кандыдатуру на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, гэта будзе іронія, якая, падазраю, многім спадабаецца. Яе муж не хаваў свайго жадання атрымаць гэтую ўзнагароду. Але, магчыма, найвялікшай узнагародай, якую яна магла б прывезці дадому, стала б нешта значна больш каштоўнае: урок для прэзідэнта пра тое, што мір — гэта чалавечнасць, а не асабістая слава», — падкрэслівае аглядальнік.
Чытайце таксама:
Украінская дэлегацыя прыбыла ў Алешкі, людзі плачуць ад шчасця
Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4
Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак