Эвакуацыя людзей павінна ісці праз Гомель.

Украінская дэлегацыя ўжо бяспечна дабралася да акупаваных Алешак, пачалася эвакуацыя. Пра гэта паведаміў лідар фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія, піша УНІАН.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады правоў чалавека Дзмітрый Лубінец апублікаваў у Telegram відэа сваёй сустрэчы з жыхарамі акупаваных Алешак Херсонскай вобласці. Людзі радуюцца і плачуць.
Людзі радуюцца, што могуць выехаць. Яны адзначылі, што ў Алешках яшчэ застаецца шмат людзей. «Гэта іх уласны выбар», — адрэагаваў Лубінец. Пры гэтым ён дадаў, што важна, каб тыя, хто застаецца, атрымалі гуманітарную дапамогу.
Лубінец адзначыў, што разам з ім прыехалі журналісты. Людзі радасна адрэагавалі, калі ўбачылі карэспандэнта тэлеканала «1+1».
Прэм'ер-міністр Украіны Сяргей Карэцкі паведаміў, што 527 чалавек вырашылі выехаць з Алешак на тэрыторыю, падкантрольную ўраду Украіны.
Аднак пазней ён зняпраўдзіў гэтую інфармацыю і дадаў, што афіцыйныя даныя будуць паведамленыя пасля заканчэння працэсу эвакуацыі.
Паводле яго слоў, далей жыхары Алешак «складаным маршрутам» трапяць на тэрыторыю Беларусі ў Гомель, а з Беларусі перасякуць мяжу Украіны.
Каментары