БЕЛ Ł РУС

Беларуска паспрабавала выгадна набыць юані, але прагарэла

31.10.2026 / 19:46

Nashaniva.com

Жыхарка Мар’інай Горкі страціла больш за 1600 рублёў, калі паспрабавала выгадна абмяняць валюту праз месенджар, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: АР / Кін Чэнг

Жанчына вырашыла абмяняць грошы па-за банкам, бо прапанаваны курс здаваўся ёй больш прывабным.

У тэматычнай групе ў Telegram яна знайшла карыстальніка, які прапаноўваў абмяняць рублі на кітайскія юані. Паводле дамоўленасці, жанчына павінна была перавесці яму ўсю суму, а ўзамен атрымаць юані на сваю банкаўскую картку.

Аднак пасля пераводу грошай на пазначаную картку меркаваны валютчык знік і перастаў выходзіць на сувязь.

Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства.

Чытайце таксама:

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

20‑гадовая дзяўчына ўзяла адпачынак за свой кошт і стала кур'ерам тэлефонных махляроў

У Беларусі сталі часцей разлічвацца «цублямі» і «дублямі»

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Каментары да артыкула