БЕЛ Ł РУС

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ

31.10.2026 / 22:55

Nashaniva.com

Нямецкая паліцыя ўвечары 31 кастрычніка выкарыстала вадамёты для разгону ўдзельнікаў масавых пратэстаў пакалення Z. Пасля пераважна мірных дэманстрацый у некаторых гарадах адбыліся сутыкненні з праваахоўнікамі. Паводле паведамленняў паліцыі, пратэстоўцы кідалі ў іх феерверкі і розныя прадметы, піша Deutsche Welle.

Пратэсты ў Берліне. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

У Кёльне, дзе прайшла адна з найбуйнейшых акцый, паліцыя выкарыстала вадамёты пасля таго, як дэманстранты пачалі запускаць феерверкі. У паліцыі заявілі, што не будуць цярпець гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў экстранных службаў. Раней марш па горадзе спынілі з той жа прычыны.

У Франкфурце-на-Майне шэсце таксама часова перапынілі пасля запуску феерверкаў. У Берліне пратэстоўцы кідалі ў паліцэйскіх бутэлькі і яйкі, а ў Гамбургу падпальвалі барыкады. У некаторых месцах праваахоўнікі ўжывалі пярцовы газ.

Паводле звестак паліцыі, у Кёльне на вуліцы выйшлі некалькі тысяч чалавек, у Берліне — каля 5 тысяч, у Франкфурце-на-Майне — прыкладна 8 тысяч. Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах, але агульная колькасць удзельнікаў па ўсёй краіне аказалася меншай за 170 тысяч, на якія разлічвалі арганізатары.

Чытайце таксама:

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў

Па Францыі пракацілася трэцяя суботняя хваля пратэстаў

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»

Каментары да артыкула