БЕЛ Ł РУС

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

2.11.2026 / 16:12

Nashaniva.com

З 10 лістапада стойкі рэгістрацыі багажу ва ўсіх аэрапортах, якія абслугоўваюць рэйсы Ryanair, будуць закрывацца за 60 хвілін да запланаванага вылету, паведамляе прэс-служба кампаніі. Цяпер яны спыняюць працу за 40 хвілін да адпраўлення самалёта.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

У авіякампаніі патлумачылі змены неабходнасцю даць пасажырам больш часу на праходжанне перадпалётнага надгляду і пашпартнага кантролю. Гэта таксама павінна дапамагчы скараціць і без таго невялікую колькасць выпадкаў, калі пасажыры спазняюцца на рэйсы праз затрымкі на гэтых працэдурах.

Паводле звестак Ryanair, 80% яе пасажыраў не здаюць багаж. Яны, як і раней, могуць зарэгістравацца на рэйс анлайн яшчэ да прыезду ў аэрапорт і адразу накіравацца праз зону надгляду да выхаду на пасадку.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Ryanair прадказаў «найбуйнейшае ў гісторыі» павышэнне цэн на авіяквіткі ў Еўропе

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Справаздача пра інцыдэнт з Ryanair: ілюмінатар, у які зацягнула галаву пасажыра, прабілі асколкі рухавіка

Каментары да артыкула