Свет

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Затрымкі ці адмены рэйсаў у будучым, лічаць эксперты, будуць здарацца часцей.

Напрыканцы чэрвеня праз навальніцы ў лонданскіх аэрапортах «Хітроў» і «Гатвік» былі затрыманыя каля 900 рэйсаў (некаторыя — на 11 гадзін), дзясяткі скасаваныя. Галіновыя эксперты мяркуюць, што ў будучым падобныя інцыдэнты будуць адбывацца часцей, піша Бі-бі-сі.

Прычыны — у змене клімату. Пацяпленне ўзмацняе канвектыўную актыўнасць (вільготнае цёплае паветра падымаецца хутчэй, атмасфера ўтрымлівае больш вільгаці) — навальніцы могуць стаць часцейшымі і мацнейшымі, асабліва ў высокіх шыротах. 

Вялікабрытанія і Паўночная Еўропа асабліва ўразлівыя праз высокую шчыльнасць паветранага руху. 

Непагадзь можа звузіць даступную паветраную прастору, змушаючы абмяжоўваць рух і мяняць маршруты палётаў. Калі самалёты не могуць здзейсніць пасадку ў адным аэрапорце — напрыклад, праз моцны вецер, — іх даводзіцца перанакіроўваць у іншыя. Гэта цягне за сабой новыя праблемы: калі ў і без таго загружаны аэрапорт прыбудзе занадта шмат незапланаваных рэйсаў, яго інфраструктура можа не даць рады з абслугоўваннем.

Незапланаваныя змены маршруту часта цягнуць за сабой павышаны расход паліва. Выдаткі на паліва складаюць значную частку выдаткаў авіякампаній, таму рост выдаткаў на яго непазбежна прывядзе да павелічэння кошту квіткоў для пасажыраў.

Узмацненне навальнічнай актыўнасці, верагодна, ускладніць кіраванне паветраным рухам у раёнах з высокай інтэнсіўнасцю палётаў і можа прывесці да росту колькасці затрымак і адмен рэйсаў.

Каб спраўляцца з сітуацыяй, новыя сістэмы разліку дыстанцыі паміж самалётамі пры пасадцы (ужо ўкаранёныя ў «Хітроў» і «Гатвіку») дапамагаюць павялічыць прапускную здольнасць і скараціць затрымкі.

Паралізоўваць аэрапорты могуць і моцныя залевы (прыклад, калі ў Дубаі ў 2024 годзе было больш за 1200 скасаваных рэйсаў).

Турбулентнасць яснага неба — яшчэ адна з'ява, частата якой расце з пацяпленнем клімату. Гэтая з'ява — моцныя паветраныя патокі на вялікіх вышынях, якія ўзнікаюць пры адсутнасці аблокаў ці іншых візуальных прыкмет, якія маглі б дапамагчы пілоту пазбегнуць небяспечнай зоны. З 1979 года колькасць падобных інцыдэнтаў над Паўночнай Атлантыкай вырасла на 55%, і прагнозы абяцаюць далейшы рост.

Праз падвышэнне ўзроўню мора ёсць таксама доўгатэрміновая пагроза для аэрапортаў, пабудаваных каля ўзбярэжжа. Паводле ацэнак, 269 аэрапортаў свету ўжо пад пагрозай затаплення, а абарона ад яго можа каштаваць да 57 мільярдаў даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць