БЕЛ Ł РУС

Страхавую кампанію «Асоба» ліквідуюць

2.11.2026 / 16:33

Nashaniva.com

Страхавая кампанія «Асоба» з 30 кастрычніка пайшла ў ліквідацыю. Такое рашэнне прынялі яе ўласнікі, звярнула ўвагу Infotrans Media Belarus.

Фота: Яндэкс-Карты

24 красавіка Міністэрства фінансаў пазбавіла кампанію ліцэнзіі. Прычынай стала тое, што страхоўшчык не выканаў у вызначаны тэрмін патрабаванне рэгулятара. Кампанія павінна была забяспечыць выкананне правіл інвеставання сродкаў страхавых рэзерваў і іх размяшчэння.

Раней, у кастрычніку 2025 года, Мінфін прыпыніў дзеянне ліцэнзіі «Асобы» да 13 красавіка 2026 года. Гэта было звязана з тым, што кампанія не выправіла парушэнне заканадаўства аб страхаванні, выяўленае падчас праверак. Яно таксама датычылася парадку інвеставання і размяшчэння сродкаў страхавых рэзерваў.

Абавязацельствы, якія «Асоба» ўзяла на сябе паводле дагавораў страхавання, перадалі «Белдзяржстраху».

Раней кампанія была вядомая пад назвай «Белкаапстрах». Яна з'явілася на беларускім рынку ў 1992 годзе. Сярод яе акцыянераў былі Дзяржаўны камітэт па маёмасці, кампанія «Экспрэс Акцэпт» і «Белаграпрамбанк».

Чытайце таксама:

Ідзе ў банкруцтва «дачка» БНБК у Магілёўскай вобласці

Суд пачаў ліквідацыю велашэрынгу Kolobike

У Беларусі банкрутуе кампанія, звязаная з украінскім анлайн-кінатэатрам

Каментары да артыкула