БЕЛ Ł РУС

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады

2.11.2026 / 17:11

Nashaniva.com

Украіна атрымае 500 ракет-перахопнікаў PAC-3 для зенітных ракетных комплексаў Patriot, магчымы продаж якіх Дзярждэпартамент ЗША ўхваліў 30 кастрычніка 2026 года, у перыяд з чацвёртага квартала 2030‑га да чацвёртага квартала 2033 года. Пра гэта выданню «Еўрапейская праўда» на ўмовах ананімнасці паведаміў прадстаўнік амерыканскага Дзярждэпартамента.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jens Büttner/picture alliance via Getty Images

Такім чынам, першыя ракеты ў межах гэтай дамоўленасці Украіна зможа атрымаць не раней за чацвёрты квартал 2030 года.

У Дзярждэпартаменце патлумачылі, што заключыць пагадненне аб закупцы PAC-3 можна будзе пасля ўзгаднення здзелкі ў Кангрэсе ЗША. На разгляд адводзіцца 30 дзён. Пасля заканчэння гэтага тэрміну бакі змогуць падпісаць адпаведны Ліст-прапанову і прыняцце (Letter of Offer and Acceptance, LOA), які афармляе продаж амерыканскага ўзбраення замежным дзяржавам.

30 кастрычніка Дзярждэпартамент ЗША ўхваліў магчымую здзелку па продажы Украіне ракет PAC-3 для сістэм Patriot. Закупку плануюць фінансаваць міжнародныя партнёры, у тым ліку Канада, Германія і Нарвегія, праз амерыканскую праграму JUMPSTART. Таксама будуць выкарыстаныя нацыянальныя сродкі, прадугледжаныя ў межах 90‑мільярднага крэдыту Еўрасаюза для Украіны — Ukraine Support Loan.

Цяпер Украіна вядзе перамовы з партнёрамі, каб некаторыя краіны саступілі ёй сваю чаргу на закупку ракет PAC-3 у амерыканскай кампаніі Lockheed Martin. Гэта дазволіла б украінскай арміі атрымаць перахопнікі раней за вызначаныя тэрміны.

Акрамя таго, абмяркоўваецца магчымасць перадачы Украіне ракет з цяперашніх запасаў краін-саюзніц, найперш дзяржаў Еўрасаюза. Узамен гэтыя краіны маглі б атрымаць новыя ракеты пасля 2030 года.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў 2026 годзе Украіна атрымлівае ў сярэднім толькі 12 ракет для сістэм Patriot у месяц.

Чытайце таксама:

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў

Каментары да артыкула