Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова
«Ёсць і іншы варыянт: дайце нам ракеты Patriot», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова. Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, піша РБК-Украіна.
Зяленскі расказаў, што правёў «некалькі розных» абмеркаванняў гэтага пытання з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і яго памочнікамі. Вашынгтон просіць Кіеў спыніць такія атакі.
«Мы сказалі: мы не можам не адказваць, калі Расія атакуе нашу энергетычную інфраструктуру, калі яна забівае нашых людзей, наносіць удары па аб'ектах электраэнергетыкі, газавай галіны, нафтаперапрацоўчых заводах — па ўсім», — заявіў ён.
Паводле слоў прэзідэнта, Украіна гатовая спыніць атакі, калі Расія таксама спыніць удары па ўкраінскай энергасістэме.
«Ёсць і іншы варыянт: дайце нам ракеты Patriot. Мы знойдзем сродкі — гэта не проста просьба аб дапамозе… Мы гатовыя за іх заплаціць», — сказаў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што Украіна спыніць атакі толькі на той тэрмін, на які яе забяспечаць ракетамі.
«Калі вы хочаце, каб мы не атакавалі расійскія НПЗ на працягу месяца, дайце нам Patriot на месяц», — адзначыў прэзідэнт.
Украіна на працягу двух тыдняў не наносіла ўдараў па расійскіх НПЗ — пра гэта прасіла адміністрацыя прэзідэнта ЗША. Аднак Расія не спыніла атакі на грамадзянскую інфраструктуру.
У пятніцу Узброеныя сілы Украіны аднавілі ўдары. За тры дні яны паразілі тры НПЗ і вывелі са строю каля 10% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі.
Гаворка ідзе пра Кстоўскі, Навакуйбышаўскі і «Башнафта-Новойл». Іх сукупная гадавая магутнасць складае каля 33 млн тон нафты.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары
Цікава было б даведацца, хто такія "Мы"? Відаць ён так Эўропу называе.