Вайна11

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні

Новая серыя ўдараў пачалася непасрэдна перад выбарамі ў ЗША і чаканымі трохбаковымі перамовамі.

Узброеныя сілы Украіны другі дзень запар атакуюць расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) пасля двухтыднёвай паўзы. Кіеў часова абмежаваў удары пад ціскам Дональда Трампа, аднак Расія працягнула атакаваць украінскую энергетыку, а ЗША не прынялі ўкраінскія ўмовы спынення атак. Новая серыя ўдараў пачалася непасрэдна перад выбарамі ў ЗША і чаканымі трохбаковымі перамовамі, піша «Агенцтва».

Сёння ва Уфе атакаваны НПЗ. Напярэдадні Украіна атакавала Навакуйбышаўскі НПЗ «Раснафты». Яшчэ адзін пажар узнік побач з нафтабазай «Раснафты» каля Шарамецьева.

Да гэтага Кіеў не наносіў удараў па расійскіх НПЗ з 15 кастрычніка, калі быў пашкоджаны Разанскі завод.

Зацішша пачалося на фоне патрабаванняў Дональда Трампа спыніць атакі на НПЗ. Прэзідэнт ЗША звязвае ўдары па іх з ростам цэн на дызельнае паліва ў ЗША.

11 кастрычніка Трамп абвясціў, што Расія і Украіна дамовіліся неадкладна спыніць узаемныя ўдары па энергетычных аб'ектах.

І хоць гэта зноў не было ўзгоднена з Масквой і Кіевам, Украіна заявіла пра гатоўнасць падтрымаць перамір'е, пасля чаго Кіеў тры дні не атакаваў расійскія НПЗ. Расійскія ўдары па ўкраінскіх энергетычных аб'ектах працягваліся, і 15 кастрычніка Зяленскі заявіў, што «з нас хопіць».

У той жа дзень быў нанесены ўдар па Разанскім НПЗ, але пасля гэтага зноў наступіла паўза на некалькі тыдняў.

Паводле звестак The Wall Street Journal, яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка ўкраінскім падраздзяленням далёкіх удараў паведамілі пра фактычнае спыненне атак на НПЗ пасля завяршэння ўжо пачатых аперацый.

На перыяд паўзы прыпала яшчэ некалькі падзей, якія маглі паўплываць на тактыку паветраных удараў УСУ.

З 14 да 24 кастрычніка ўкраінскія вайскоўцы сутыкнуліся з праблемамі ў працы тэрміналаў Starlink, а 20—21 кастрычніка адбыўся новы раўнд перамоў з удзелам амерыканскіх перамоўшчыкаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера (апошні ўдзельнічаў па відэасувязі). Кушнер наўпрост запатрабаваў ад Зяленскага 30‑дзённага спынення атак як жэсту падзякі ЗША за пасярэдніцтва, пісала WSJ.

 За час паўзы Зяленскі агучыў некалькі ўмоў, пры выкананні якіх Кіеў гатовы адмовіцца ад удараў па расійскіх НПЗ ва ўмовах працяглых расійскіх атак на энергетычную інфраструктуру Украіны: дазвол на выкарыстанне Starlink над тэрыторыяй Расіі; перадача ракет Patriot. Ніводная з гэтых умоў не была выкананая.

У пятніцу ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot PAC-3 на суму 2,1 млрд долараў за кошт сродкаў Украіны і яе партнёраў. Аднак ракеты яшчэ не вырабленыя, і іх пастаўкі могуць пачацца толькі праз некалькі гадоў.

Паводле звестак WSJ, некаторыя еўрапейскія саюзнікі раілі Украіне дачакацца амерыканскіх выбараў, але Кіеў аднавіў атакі раней.

Яны аднаўляюцца напярэдадні трохбаковых перамоў Расіі, Украіны і ЗША і могуць узмацніць пазіцыю Кіева: за час паўзы расійскія НПЗ павялічылі перапрацоўку нафты прыкладна на чвэрць.

Рэакцыі Трампа пакуль няма. Мяркуецца, што сваю заяву ён будзе рабіць ва ўмовах, калі амерыканскія кампаніі адмаўляюцца купляць паліва, адпраўленае ў рамках дызельнай здзелкі з Масквой.

У чацвер The Washington Sun паведаміла, што бізнэс асцерагаецца рэпутацыйных і юрыдычных наступстваў: указа Трампа і дазволу Міністэрства фінансаў ЗША можа быць недастаткова для зняцця санкцый, уведзеных Кангрэсам.

Раней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўдары па расійскіх НПЗ не ставяць пад сумнеў правядзенне перамоў.

Каментары1

  • Крынж
    31.10.2026
    Правільна трэба бамбіць оркаў нон стоп, бо з Трампам усе зразумела і не мае сэнсу старацца яму спадабацца і яму падгульваць. Гэта пуцінскі шпіён/агент і ен робіць усе магчымае каб аслабіць Амерыку і яе саюзнікаў.
    Калі 500 ракет пак-3 яны могуць даць у 2030 годзе, хай тады ў 30м годзе і просяць каб не бамбілі расію.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць