БЕЛ Ł РУС

У Пінску раўнівы мужчына прыйшоў на аўтазапраўку з нажом разбірацца з былой жонкай

2.11.2026 / 22:43

Nashaniva.com

У Пінску 49‑гадовы п'яны мужчына прыйшоў з нажом на працу да былой жонкі і пагражаў расправай ёй і яе калегам. Пра здарэнне паведамілі ў міліцыю, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі Пінскага ГАУС, мужчына нядаўна вярнуўся з суседняй краіны. На глебе рэўнасці да былой жонкі ён выпіў, узяў кухонны нож і прыйшоў да жанчыны на працу, якая знаходзілася на тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі.

Спачатку мужчына зладзіў эмацыйную сцэну, а потым дастаў нож і пачаў пагражаць 47‑гадоваму калегу былой жонкі, які паспрабаваў заступіцца за яе. Пасля гэтага нападнік накіраваўся ў суседняе службовае памяшканне і ўступіў у канфлікт з 54‑гадовым работнікам. Той здолеў ухіліцца ад удараў і адысці на бяспечную адлегласць.

Да прыезду міліцыі мужчына ўцёк з месца здарэння, аднак неўзабаве яго затрымалі.

Чытайце таксама:

П’яны мінчук пашкодзіў аўтамабіль і пабіўся з яго ўладальнікам

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей

Каментары да артыкула