У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей
Пара пазнаёмілася на вуліцы, калі жанчына папрасіла закурыць. Цяпер яны пад вартаю чакаюць суду.

Усё адбылося ў чэрвені 2026 года. Пад поўдзень мужчына ішоў у госці да сяброў. На вуліцы да яго падышла незнаёмая жанчына і папрасіла закурыць. Яны разгаварыліся і вырашылі прагуляцца.
На лаўцы ў парку «Цівалі» пара выпіла алкаголю, а потым спусцілася да вадаёма, дзе занялася сэксам.
Гэта ўбачылі мінакі і выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі перапынілі пару, затрымалі абаіх і адвезлі ў Фрунзенскае РУУС.
Як расказалі ў пракуратуры, 60‑гадовы мужчына жанаты і працуе зваршчыкам. 40‑гадовая жанчына прыехала ў Мінск з райцэнтра, афіцыйна не працуе і жыве ў знаёмых.
Следства кваліфікавала іх дзеянні як грубае парушэнне грамадскага парадку, якое вызначалася «выключным цынізмам» і было ўчыненае групай асоб (злоснае хуліганства), паведамляюць «Мінск-Навіны».
Паводле пракуратуры, абвінавачаныя цалкам прызналі віну, але скарысталіся правам не даваць паказанняў.
Пад варту іх узялі пазней: яны не з’яўляліся на выклікі, таму былі абвешчаныя ў вышук. Пасля паўторнага затрымання абодвух змясцілі пад варту.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары
геометрию учить
с разноцветными глазами
попросила закурить