Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны
Збанкрутавалы прадпрымальнік павінен выехаць з Літвы. Яму забаронены ўезд на 10 гадоў.
Дэпартамент міграцыі Літвы прыняў рашэнне пазбавіць беларускага бізнэсмена Дзмітрыя Скіндзерава статусу ўцекача. Літоўскія спецслужбы палічылі яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Пра гэта Скіндзераў расказаў SOTA.
Паводле слоў Скіндзерава, 3 лістапада яго выклікалі ў Дэпартамент міграцыі, каб абвясціць прынятае рашэнне. Падчас сустрэчы яму таксама паведамілі, што праз два тыдні маюць намер дэпартаваць яго ў Беларусь.
Акрамя таго, літоўскія ўлады анулююць выдадзены Скіндзераву праязны дакумент уцекача. Пры гэтым, паводле слоў бізнесмена, тэрмін дзеяння яго беларускага пашпарта ўжо скончыўся. Якім чынам улады маюць намер ажыццявіць дэпартацыю, пакуль невядома.
У рашэнні Дэпартамента міграцыі гаворыцца, што Скіндзераў падтрымліваў працяглыя кантакты з супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў і спецслужбаў, а таксама выконваў даручэнне супрацоўніка ГУБАЗіК па зборы інфармацыі. Менавіта гэтыя абставіны літоўскія ўлады разглядаюць як сведчанне пагрозы нацыянальнай бяспецы.