Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША
На выбарах у Палату прадстаўнікоў таксама перамагаюць дэмакраты.
Скрыншот галоўнай старонкі CNN.com па стане на 08:10
Дэмакратычная партыя паводле папярэдніх вынікаў прамежкавых выбараў атрымлівае кантроль над Сенатам ЗША.
Паводле інфармацыі CNN на 8:10 па Мінску, Дэмакратычная партыя атрымала 52 месцы ў верхняй палаце Кангрэса, якая налічвае 100 сенатараў. У Рэспубліканскай партыі пакуль застаецца 39 месцаў. У параўнанні з выбарамі 2024 года дэмакраты ўжо атрымалі на 6 месцаў больш, а рэспубліканцы, адпаведна, страцілі столькі.
У Сенаце 100 месцаў (па два сенатары ад кожнага штата).
На выбарах у Палату прадстаўнікоў таксама лідзіруе Дэмакратычная партыя. Паводле звестак CNN, яна атрымлівае 194 месцы ў ніжняй палаце, а рэспубліканцы — 110. Fox News паведамляе, што дэмакраты атрымалі 173 мандаты, а рэспубліканцы — 106.
У Палаце прадстаўнікоў 435 месцаў.
Чытайце таксама:
Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША
Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў
Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў