Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў
Дэмакратка Джына Інахоса, што мае мексіканскае паходжанне, перамагла губернатара Тэхаса, рэспубліканца Грэга Эбата, які займаў гэтую пасаду тры тэрміны.

Апошняй дэмакраткай на пасадзе губернатара была Эн Рычардс (1991—1995)
Тэхас — адзін з найбольш устойлівых рэспубліканскіх штатаў ЗША, хоць гістарычна ён не заўсёды быў такім. Доўгі час у палітыцы штата дамінавалі дэмакраты, але ў XX стагоддзі Тэхас паступова ператварыўся ў аплот Рэспубліканскай партыі.
Рэгіна («Джына») Інэс Інахоса нарадзілася ў Тэхасе. Яна — дачка палітыка Хільберта Інахосы, былога старшыні Дэмакратычнай партыі Тэхаса, і Крысанты Геры Лазана, юрысткі, якая займалася аказаннем прававой дапамогі насельніцтву. Джына Інахоса мае мексіканскае паходжанне. Яна доктар юрыспрыдэнцыі.
У 2012 годзе, калі школе яе сына Pease Elementary пагражала закрыццё, яна вырашыла балатавацца ў школьную раду школьнай акругі Осціна. Атрымаўшы перамогу на выбарах, яна занялася пытаннем захавання школы і ў выніку здолела не дапусціць яе закрыцця. [14]
Яна працавала ў школьнай радзе чатыры гады — да 2016 года. Тады Інахоса вылучыла сваю кандыдатуру ў Палату прадстаўнікоў Тэхаса ад 49‑й выбарчай акругі і перамагла.
Цяпер чытаюць
Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША
Каментары