Свет2121

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Паводле папярэдніх вынікаў на 08:15 па Мінску, дэмакраты атрымалі 197 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, рэспубліканцы — 112. У Сенат — 53 месцы са 100.

Фота: Jeff Swensen / Getty Images

Паводле папярэдніх вынікаў CNN, дэмакраты атрымалі 197 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, рэспубліканцы — 114. Пераможцы ў астатніх 124 акругах па стане на восьмую раніцу па Мінску пакуль не вызначаныя.

Так, у 7‑й выбарчай акрузе Нью-Джэрсі былая пілот ВМС ЗША Рэбека Бенет перамагла дзейнага кангрэсмена-рэспубліканца Тома Кіна-малодшага. У гэтую акругу ўваходзіць гольф-клуб Трампа ў Бедмінстэры.

У 6‑й акрузе Кентукі дэмакрат Зак Дэмба перамог рэспубліканца Ральфа Альварада. Раней гэтае месца займаў рэспубліканец Эндзі Бар, які вырашыў балатавацца ў Сенат.

У 11‑й акрузе Паўночнай Караліны дэмакрат Джэймі Эйджэр перамог рэспубліканку Джэніфер Балкам. Раней акругу прадстаўляў рэспубліканец Чак Эдвардс, які адмовіўся ад пераабрання.

Таксама паводле папярэдніх вынікаў CNN, дэмакраты і незалежныя сенатары, якія іх падтрымліваюць, маюць 53 месцы ў Сенаце ЗША, рэспубліканцы — 39. У Сенат абіраецца агулам 100 чалавек.

Вызначальнымі для кантролю над Сенатам могуць стаць выбары на Алясцы, у Аёве, Канзасе, Мэне, Мічыгане, Агаё і Тэхасе, адзначае AP.

Дэмакраты па стане на сёмую раніцы па Мінску мелі 15 губернатараў, рэспубліканцы — 10. 

Каментары21

  • Факт
    04.11.2026
    Усё, ўжо дэмакраты ўзялі большасць у сэнаце і ў ніжэйшай палаце таксама адваявалі мінімум 8 месцаў, таксама большасць будзе.
  • Фрайдман
    04.11.2026
    Вось так працуе дэмакратыя. Не выканаў абяцанні, людзі не падтрымліваюць - сыходзь з мірам. Ціханоўскай і яе офісу варта паследаваць прыкладу, каб не быць як галаватрас і не марнаваць наш час.
  • Пасажыр
    04.11.2026
    Перадаю прывітанне ўсім хто паставіў на Трампа і ягоны МАГА культ. Мы усіх памятаем, усё хады запісаныя

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць