БЕЛ Ł РУС

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны

4.11.2026 / 17:11

Nashaniva.com

Кангрэсвумен ад Рэспубліканскай партыі Вікторыя Спарц, якая нарадзілася ва ўкраінскай Чарнігаўскай вобласці, прайграла выбары ў Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Паводле вынікаў падліку 99% галасоў у яе выбарчай акрузе ў штаце Індыяна, яна атрымала 48,34% галасоў. Яе апанент ад Дэмакратычнай партыі Джэй Дзі Форд набраў 51,66%.

Вікторыя Спарц. Фота: AP Photo/Darron Cummings

Вікторыя Спарц (дзявочае прозвішча Кульгейка) нарадзілася ў 1978 годзе ў горадзе Носаўка Чарнігаўскай вобласці, скончыла Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гецьмана.

У 2000 годзе пераехала ў ЗША і зрабіла там бліскучую палітычную кар'еру. У 2017—2020 гадах была сенатаркай штата Індыяна, а ў 2021—2026 гадах прадстаўляла гэты штат у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Стала першай у гісторыі Кангрэса ЗША дэпутаткай, народжанай ва Украіне.

Спачатку яна падтрымлівала вайсковую дапамогу Украіне і адной з першых асудзіла расійскае ўварванне ў 2022 годзе. Аднак пазней яе пазіцыя змянілася: яна далучылася да блакавання заканадаўчых ініцыятыў аб выдачы дапамогі Кіеву.

Спарц таксама рэзка выказвалася пра ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, называючы яго ідыётам, і заклікала ўкраінцаў змірыцца са стратай часткі тэрыторыі.

На гэты момант вядома, што Дэмакратычная партыя вельмі ўпэўнена перамагла рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс, якія прайшлі 3 лістапада. Паводле апошніх даных, дэмакраты атрымалі ў Сенаце 54 месцы, што забяспечвае ім кантроль над верхняй палатай амерыканскага парламента. У Палаце прадстаўнікоў папярэдняя расстаноўка пакуль што 228:139 на карысць дэмакратаў.

Чытайце таксама:

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата

Дэмакраты перамаглі на выбарах у Палату прадстаўнікоў ЗША

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў

Каментары да артыкула