Свет33

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата

Таксама ўпершыню ў гісторыі прадстаўнічка карэнных народаў абрана губернатарам, але ўжо ў іншым штаце.

Кейша Лэнс Ботамс. AP Photo/Brynn Anderson

На губернатарскіх выбарах у амерыканскім штаце Джорджыя перамагла прадстаўніца Дэмакратычнай партыі Кейша Лэнс Ботамс, стаўшы першай цемнаскурай жанчынай, абранай губернатарам штата ў гісторыі ЗША, паведамляе Bild.

Былая мэр Атланты абышла рэспубліканца Рыкa Джэксана — мільярдэра, які ўклаў у сваю перадвыбарчую кампанію больш за 200 млн долараў уласных сродкаў. Джэксан прызнаў сваю паразу.

Перамога Ботамс стала гістарычнай і для Джорджыі: упершыню з 1998 года пасаду губернатара атрымалі дэмакраты. Падчас кампаніі палітык засяродзілася на эканамічных праблемах і крытыцы адміністрацыі Дональда Трампа. На святкаванні перамогі яна паабяцала прадстаўляць інтарэсы ўсіх жыхароў штата незалежна ад іх палітычных поглядаў.

«Не мае значэння, за каго вы сёння прагаласавалі, — я буду губернатарам усёй Джорджыі», — заявіла Ботамс.

AP Photo/Jon Austria, File

Яшчэ адна гістарычная перамога адбылася ў Нью-Мексіка, дзе губернатарскія выбары выйграла прадстаўніца Дэмакратычнай партыі Дэб Хааланд.

Яна стане першай жанчынай з ліку карэнных народаў ЗША, абранай губернатарам штата.

Хааланд належыць да народа лагуна-пуэбла. У 2018 годзе яна стала адной з першых дзвюх прадстаўніц карэнных народаў, абраных у Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, а пазней займала пасаду міністра ўнутраных спраў у адміністрацыі Джо Байдэна.

Каментары3

  • Таварыш Гендар
    04.11.2026
    Разумею, што гэта не ваша памылка, а вашых калег з Bild Russia, але адкуль ведаеце, што гэта цемнаскурая жанчына? Можа яна сябе ідэнтыфікуе як белы мужчына?
  • роўнасная эўфарыя
    04.11.2026
    Ок, што далей? Бо як разумею навіна паказвае, што дасягненні важней за "правільнае інклюзіўнае" паходжанне? Як у камуністаў у саўку.
  • ага
    04.11.2026
    Адметна, што ў загалоўку напісалі пра афраамерыканку, а не індыянку - карэнную ў Амерыцы.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць