Свет44

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы

Параза рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс ЗША можа паўплываць на амерыканскую палітыку ў дачыненні да Ізраіля і Ірана, аднак не абавязкова прывядзе да змены курсу Вашынгтона адносна Украіны.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Як адзначаюць эксперты, апытаныя Bild, нягледзячы на тое, што дэмакраты атрымалі большасць у абедзвюх палатах Кангрэса, прэзідэнт Дональд Трамп захоўвае значныя паўнамоцтвы ў знешняй палітыцы.

На думку эксперта па Блізкім Усходзе Сімона Фукса, дэмакраты могуць узмацніць кантроль за дзеяннямі адміністрацыі ў вайне супраць Ірана і ўзняць пытанне пра амерыканскія санкцыі ў сувязі з палітыкай Ізраіля ў сектары Газа і на Заходнім беразе ракі Іардан.

У Тэгеране вынікі выбараў сустрэлі станоўча. Старшыня іранскага парламента Махамад-Багер Калібаф заявіў, што «амерыканцы сказалі вайне «не»».

Між тым эксперты па Украіне не чакаюць істотных зменаў у амерыканскай палітыцы. Спецыяліст па бяспецы Ніка Ланге нават дапускае, што Трамп «можа актывізаваць кантакты з Уладзімірам Пуціным».

Параза рэспубліканцаў таксама не абавязкова абмяжуе знешнепалітычныя магчымасці Трампа. Паводле слоў палітолага Карла Масалы, Трамп не стаў слабейшым у знешняй палітыцы, таму «не варта разлічваць на яго большую гатоўнасць да кампрамісаў».

Эксперт па ЗША Томас Егер лічыць, што амерыканскі прэзідэнт, наадварот, цяпер можа «яшчэ больш агрэсіўна прасоўваць свае інтарэсы».

Каментары4

  • бабруйчанін
    04.11.2026
    Наконт восені калі цыплят лічаць яшчэ у лютым каментавал...ІранТрамп НетаньяхаІсраіль вынікі
    Аб Вайне на поўдні усходзе таксама...
    Больш падрабязна ....ні талеруе мадэратар )))
  • Інстытут палітычнай хірамантыі
    04.11.2026
    Гэта зразумела, што дэмакраты будуць марнаваць час на паказуху і барацьбу з ворагамі, замест эканомікі, інфраструктуры і бюджэтнай палітыкі, у выніку перасварацца камуністы з умераннымі - умоўная Аказіё-Картэс супраць умоўнага Осафa. А Трамп будзе па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі.

    Што Трамп сапраўды зламаў - гэта ўнутраныя палітычныя фільтры.

    Цяпер палітык, які не будзе такім даступным для медыя - а Трамп заўжды трымае ўвагу на сабе, учора ўпрост прымаў званкі ад "ілжывых дэмакратычных" медыя выданняў і каментаваў што будзе далей - будзе ўспрымацца як ненатуральны.

    Калі да Трампа палітык быў "тэлеперадачай" апасля сцэнарыстаў, візажыстаў, рэжысёра, масоўкі і мантажу, то цяпер палітык - гэта бясконцы стрым і падкаст. Вось ён! Яшчэ кавы не піў, а ўжо ў твітары каментуе падзеі на іншым краю света. Брыфінг не чытаў, а ўжо выступае перад камерамі. І адпаведна, падобных людзей, якія могуць у гэтай медыя-прасторы жыць, будзе ў палітыцы болей.

    А глуздоў, адпаведна, значна меней.
  • ему деваться некуда
    04.11.2026
    Да, надо завершать семейные сделки, и Кремль это понимает и это принимает, и этому содействует (хош не хош, а версию агента Краснова никто не отменял).
    Тем более, что, кушнер и витьков, предупреждены о начале расследовании их бурной деятельности на всех направлениях. Кремль и это понимает.
    Для этого, чтобы смягчить эти удары и давление на трампа (краснова), вывели, в делах "переговорных" и "миротворческих", на первый план Мелани Трамп, хватит не на долго, но, демпфером и нужными глазами, нужными ушами поработает, ведь семью надо защищать и прикрывать.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць