БЕЛ Ł РУС

Здымкі лёгкіх у мінскіх паліклініках расшыфроўваюць пры дапамозе ШІ

5.11.2026 / 17:59

Nashaniva.com

У мінскіх паліклініках з сярэдзіны 2026 года ў тэставым рэжыме выкарыстоўваюць штучны інтэлект для аўтаматычнага аналізу флюараграфічных здымкаў лёгкіх. Нейрасеткі дапамагаюць выяўляць нават нязначныя паталагічныя змены і апрацоўваць вялікую колькасць здымкаў за кароткі час, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Аналіз аднаго здымка займае ўсяго каля 60 секунд. Штучны інтэлект працуе ў фонавым рэжыме і дапамагае медыкам зменшыць аб'ём руціннай працы пры расшыфроўцы вынікаў рэнтгеналагічных даследаванняў.

Як патлумачыў старшыня камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, большасць прафілактычных абследаванняў не выяўляе адхіленняў ад нормы. Таму галоўная задача нейрасетак — звяртаць увагу лекараў на магчымыя паталагічныя змены, якія патрабуюць дадатковай праверкі.

Пры гэтым штучны інтэлект выступае выключна ў ролі памочніка: канчатковае заключэнне і рашэнне прымае кваліфікаваны доктар.

У перспектыве падобныя тэхналогіі плануюць укараніць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Чакаецца, што гэта дапаможа павысіць дакладнасць дыягностыкі і эфектыўнасць масавых абследаванняў.

Чытайце таксама:

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў

Медкамісію для кіроўцаў можна прайсці ў трох паліклініках Мінска

Каментары да артыкула