Вікторыя Музыкантава заўчасна пайшла з жыцця ў 40 год.

Пра смерць галоўнага доктара 3‑й стаматалагічнай паліклінікі Мінска Вікторыі Музыкантавай паведаміў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
«З глыбокім смуткам паведамляем, што на 41‑м годзе жыцця памерла таленавіты кіраўнік і выдатны доктар. Прайшоўшы шлях ад доктара-стаматолага-тэрапеўта да галоўнага доктара, яна зарэкамендавала сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст.
Дзякуючы сваёй энергіі, стратэгічнаму мысленню і ўменню згуртаваць калектыў вакол агульных мэтаў, яна вывела ўстанову на новы ўзровень аказання медыцынскай дапамогі. Для ўсіх нас Вікторыя Алегаўна застанецца прыкладам рэдкага спалучэння высокага прафесіяналізму, прынцыповасці і глыбокай чалавечнасці», — гаворыцца ў спачуванні.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
Гучыць неяк двухсэнсоўна. У супрацоўнікаў Мінгарвыканкама так дрэнна са здароўем, што стварылі адпаведны камітэт?
Дапамажыце малабачыўшаму сусвет паза межамі Беларусі асэнсаваць функцыю "камітэта". Ці ёсць нешта падобнае у г. Осака у Японіі, ці у г. Гданьск у Польшчы?
Як называецца. Як туды трапляюць людзі?
Мне, дурню, здаецца, што заўчасныя смерці каго б то ні было звязаныя з сумнеўнай традыцыяй ствараць лялечныя палітычныя партыі, лялечныя прафзвязы, не лічыць галасы на выбарах, пачынаць войны, каб "войско не взбунтовалось", карміць апрычніну замест арміі, мець "интересы" замест "границ" і д.т.п.
Хто з чальцоў "камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама" заўчасна памёр?
[Зрэдагавана]