Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду
З 6 лістапада 2026 года на двух мінскіх маршрутах — аўтобусе № 1 і тралейбусе № 1 — з’явіцца магчымасць аплачваць праезд з дапамогай QR-кода праз мабільны дадатак M-Belarusbank, паведамляе «Мінтранс».
Пасажыры змогуць набыць квіток непасрэдна са смартфона ўсяго за некалькі крокаў. Для гэтага трэба знайсці ў салоне транспарту налепку з QR-кодам, зайсці ў дадатак M-Belarusbank, выбраць раздзел «Плацяжы», а затым — «Аплата па QR-кодзе». Пасля гэтага застанецца навесці камеру на код і пацвердзіць аплату.
Каб паказаць пацвярджэнне аплаты кантралёру, трэба будзе адкрыць электронны квіток у мабільным дадатку. Ён будзе даступны ў раздзеле «Журнал» або «Апошнія плацяжы».
Чытайце таксама:
Перахопную аўтастаянку ля станцыі метро «Слуцкі гасцінец» хочуць зрабіць да канца года
У Мінску ў пасажыраў сталі правяраць квіткі на канцавых прыпынках
Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца