БЕЛ Ł РУС

Урад больш чым утрая павысіў экспартныя мыты на газ

6.11.2026 / 16:55

Nashaniva.com

У Беларусі істотна павялічылі экспартныя мыты на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Стаўка мыта на звадкаваныя вуглевадародныя газы вырасце з 17,4 да 61,5 даляра за тону. Для этану, бутану і ізабутану яна павялічыцца з 15,6 да 55,3 даляра за тону.

Такім чынам, экспартныя мыты на гэтыя віды газу ўзрастуць больш чым утрая.

Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў. Дакумент набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання, але яго дзеянне распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзнікаюць з 1 лістапада 2026 года.

Чытайце таксама:

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?

БелАЗ выйграў судовую справу супраць расійскага выдавецтва

Каментары да артыкула