Грамадства

БелАЗ выйграў судовую справу супраць расійскага выдавецтва

Беларускае прадпрыемства «БелАЗ» выйграла судовую справу супраць расійскага выдавецтва «Цэйхгаўз», якое выпускае часопісы для аматараў зборных мадэляў тэхнікі і прадае такія наборы праз інтэрнэт, піша Office Life.

Фота: Office Life

У чэрвені 2026 года стала вядома, што БелАЗ падаў пазоў да выдавецтва, патрабуючы 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 620 даляраў) кампенсацыі за парушэнне выключных правоў на выкарыстанне таварнага знака «БелАЗ».

Падставай для судовага разбору стала тое, што супрацоўнікі беларускага прадпрыемства падчас маніторынгу знайшлі на гандлёвай пляцоўцы Ozon картку тавару з гэтым таварным знакам. Выдавецтва «Цэйхгаўз» займаецца выданнем часопісаў для мадэлістаў, а таксама продажам зборачных мадэляў тэхнікі, у тым ліку беларускіх кар’ерных самазвалаў.

Справу разглядалі ў спрошчаным парадку. Першае пасяджэнне адбылося ў сярэдзіне ліпеня, а апошнія два — у кастрычніку. 27 кастрычніка Арбітражны суд Масквы вынес канчатковае рашэнне на карысць беларускага прадпрыемства.

Пры гэтым суд зменшыў памер кампенсацыі больш чым утрая — з 50 тысяч да 15 тысяч расійскіх рублёў (каля 186 даляраў). Акрамя таго, выдавецтва павінна выплаціць БЕЛАЗу 410 рублёў (каля 5 даляраў) паштовых выдаткаў і 3 тысячы рублёў (каля 37 даляраў) дзяржаўнай пошліны.

Раней БелАЗ таксама падаў пазоў да расійскай кампаніі «Скейл», якая вырабляе наборы для зборкі мадэляў тэхнікі, у тым ліку пад брэндам AVD Models. У продажы былі наборы са згадкай маркі БелАЗ, а падставай для пазову стала знойдзеная на Ozon зборная мадэль кар’ернага самазвала з таварным знакам беларускага вытворцы.

У гэтай справе БелАЗ таксама выйграў. Прадпрыемства патрабавала 100 тысяч расійскіх рублёў (каля 1240 даляраў) кампенсацыі, але суд зменшыў суму больш чым утрая — да 30 тысяч рублёў (каля 372 даляраў). Кампанія «Скейл» таксама павінна кампенсаваць 215 рублёў (каля 2,66 даляра) паштовых выдаткаў і выплаціць 3 тысячы рублёў дзяржаўнай пошліны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць