Эканоміка11

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне

Найбольш дарагая публічная кампанія Беларусі — Беларусбанк, найбуйнейшы банк краіны. Яго рынкавая капіталізацыя ацэньваецца ў 7,83 мільярда даляраў, піша Thinktanks.pro.

Фота: Lookby.media

Па гэтым паказчыку Беларусь займае 27‑е месца сярод 42‑х еўрапейскіх краін. Аднак сітуацыя з Беларуссю даволі спецыфічная: акцыі Беларусбанка гандлююцца не на міжнародных біржах, а на беларускім фондавым рынку, таму разлічаную капіталізацыю нельга напрамую параўноўваць з ацэнкай кампаній, чые акцыі актыўна гандлююцца на буйных міжнародных біржах.

Спецыялісты Visual Capitalist склалі рэйтынг на аснове даных StockAnalysis.com і мясцовых фондавых біржаў. Аўтары вызначылі найбуйнейшую публічную кампанію кожнай краіны па месцы рэгістрацыі галаўнога офіса і ранжыравалі краіны па яе рынкавай капіталізацыі.

Пры гэтым паказчык Беларусбанка варта ўспрымаць з асцярожнасцю. Кандыдат эканамічных навук Анастасія Лузгіна ў інтэрв'ю Thinktanks адзначае, што беларускі фондавы рынак застаецца неліквідным: аперацыі з акцыямі адбываюцца рэдка, у тым ліку з акцыямі Беларусбанка. Паводле яе слоў, цана акцый і іх колькасць самі па сабе не гарантуюць наяўнасці купца па гэтай цане.

Паводле даных StockAnalysis.com, сярод найбуйнейшых кампаній краін-суседзяў Беларусбанку саступаюць украінскі Kyivstar, літоўская Ignitis Group і латвійская Eleving Group.

Украінскі аператар сувязі Kyivstar займае 30‑е месца з капіталізацыяй 2,96 мільярда даляраў. Літоўская Ignitis Group, якая працуе ў энергетыцы і камунальным сектары, знаходзіцца на 33‑м месцы (1,78 мільярда даляраў). Апошняй не толькі сярод нашых суседзяў, але і ва ўсёй Еўропе стала латвійская фінансавая кампанія Eleving Group — 42 месца і 210 мільёнаў даляраў.

Расійскі Сбербанк, які аказвае банкаўскія і фінансавыя паслугі, займае ў рэйтынгу 13‑е месца з капіталізацыяй 73,49 мільярда даляраў, а польская энергетычная і нафтагазавая кампанія Orlen займае 17‑е месца з 44,26 мільярда даляраў.

Лідарам рэйтынгу стала нідэрландская ASML, якая выпускае вытворчае абсталяванне для вырабу паўправаднікоў. Яе капіталізацыя складае 670,27 мільярда даляраў. На другім месцы брытанскі банк HSBC (342,35 мільярда даляраў), на трэцім — швейцарская фармацэўтычная кампанія Roche (341,5 мільярда даляраў). Далей ідуць нямецкая прамысловая кампанія Siemens (246,27 мільярда даляраў) і французскі вытворца касметыкі L'Oréal (230,18 мільярда даляраў).

У ніжняй частцы рэйтынгу, акрамя Латвіі, знаходзяцца Чарнагорыя з энергетычнай кампаніяй Elektroprivreda Crne Gore (680 мільёнаў даляраў), Паўночная Македонія з банкам Komercijalna Banka (980 мільёнаў даляраў) і Малдова з банкам maib (910 мільёнаў даляраў).

Фінансавы сектар найбольш часта прадстаўлены сярод найбуйнейшых кампаній Еўропы: банкі, страхавыя і інвестыцыйныя кампаніі сталі найбуйнейшымі ў 18‑ці з 42‑х краін. Энергетычныя кампаніі з'яўляюцца найбуйнейшымі яшчэ ў 10‑ці краінах.

Каментары1

  • Цырк на дроце
    08.10.2026
    Божухна, цэлы кандыдат эканамічных навук Анастасія Лузгіна каментуе рынкавы кошт акцый кампаній. Ці можна даведацца, колькі кампаній у сваім жыцці гэты эксперт ацаніў самастойна і ці ведае яна нешта пра ацэнку непублічных кампаній?

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць