Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску
Папулярная мінская шашлычная «Ёлкі-Палкі» на мінскай вуліцы Арлоўскай працягне працу. Руйнаванне забудовы ў гэтым раёне не закране ўстанову, паведамілі яе супрацоўнікі выданню Times.by.
Шашлычная «Ёлкі-Палкі» на Арлоўскай. Фота: Times.by
Раней у інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што падчас маштабнага руйнавання мікрараёна на Арлоўскай могуць ліквідаваць і гэту ўстанову. Работы пачаліся каля двух месяцаў таму, а цяпер чарга дайшла да прыватных дамоў.
Намесніца дырэктара ўстановы запэўніла, што шашлычную знішчаць не збіраюцца. Паводле яе слоў, адміністрацыю ніхто не папярэджваў пра магчымае руйнаванне, таму там разлічваюць, што частка вуліцы, дзе знаходзіцца ўстанова, застанецца некранутай.
«Ёлкі-Палкі» працуе з 2000 года ў фармаце барбекю-драйв і лічыцца адной з найстарэйшых устаноў сталічнага грамадскага харчавання. Яна спецыялізуецца на стравах, прыгатаваных на распаленых драўняных вуглях: шашлыках, кебабах, а таксама грылі з птушкі і рыбы.
Чытайце таксама:
«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года
Пайшла ў банкруцтва сетка кулінарных крам «Уха из петуха»
Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?