Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі
Рэзананс, які ўзнік пасля таго, як расійскі акцёр і рэжысёр Мікалай Бурляеў у эфіры ў Рыгора Азаронка расказваў, што нібыта няма асобнага беларускага народа, а Азаронак яму толькі падтакваў, прымусіў прапагандыста даваць тлумачэнні, што ж у той размове нібыта мелася на ўвазе. Усё, маўляў, «пераблыталі і перакруцілі».
Рыгор Азаронак
«Як народ беларусы сфармаваліся даўно. Што тычыцца палітычнай нацыі — тут не відавочна. А дыяспару лічыць такой часткай нацыі? А жыхароў Беластока? Ці ставіць нам пытанне пра «беларускі свет»? — уздымаецца Азаронак на самыя вышыні філасофствавання.
Пасля чаго спявае дыфірамбы ўсходняму госцю:
«Мікалай Пятровіч Бурляеў ведае беларускую культуру ў мільён разоў лепш за любога самага апошняга змагара. Ён быў знаёмы з Туравым, Пташуком, Мулявіным, з усімі геніямі і вяршынямі нашай культуры. І каб такі чалавек раптам сказаў нешта кепскае пра народ — гэта быў бы нонсенс».
Нагадаем, што Бурляеў пад падтакванне Азаронка заявіў:
«Не дай Бог, каб у Беларусі нешта падобнае было, каб беларускі народ уявіў сябе нейкім зусім асобным народам. З гэтым я абсалютна не згодны. Дзесьці ў гэтым плане ідзе тленне. Нехта хоча даказаць, што гэта асаблівы народ, што яны іншыя. Не, гэта ўсё святая Русь».
Чытайце таксама:
Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў
Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК
Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»
Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося