Культура1414

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК

Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава плануе набраць асобную нацыянальную беларускую акцёрскую майстэрню. Пра гэта паведаміла міністарка культуры РФ Вольга Любімава.

Міністры культуры Расіі і Беларусі Вольга Любімава і Марат Маркаў. Фота

Як паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы, набор беларускага акцёрскага курса ва ВГІК запланаваны на 2027—2028 навучальны год. Адпаведнае рашэнне было прынятае падчас нядаўняй сустрэчы Вольгі Любімавай з міністрам культуры Беларусі Маратам Маркавым.

«Важна падтрымліваць сумесныя праекты, якія будуць адначасова прывабнымі для маладых людзей і прасоўваць унікальныя магчымасці творчай адукацыі ў абедзвюх краінах», — патлумачыла Любімава, дадаўшы, што ў бягучым навучальным годзе ў расійскіх ВНУ ўжо навучаецца больш за 300 студэнтаў з Беларусі.

Гэтая ідэя зусім не новая і лабіравалася расійскім бокам і раней.

Яшчэ восенню 2025 года, падчас пасяджэння камісіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы ў Гомелі, расійскі дэпутат і рэжысёр Мікалай Бурляеў, які з'яўляецца адным з самых радыкальных прыхільнікаў нападу на Украіну, які называе «свяшчэннай вайной» і «бітвай супраць сусветнага сатанізму», адкрыта абураўся, што працэс прыпынены менавіта беларускім Міністэрствам культуры.

Ён настойваў на адкрыцці ва ВГІКу не толькі акцёрскага, але і аўтарскага рэжысёрскага курса для беларусаў, дзе лекцыі чыталі б такія расійскія дзеячы, як Мікіта Міхалкоў, Андрэй Канчалоўскі і Карэн Шахназараў — усе трое актыўна і публічна падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну.

Беларускі Мінкульт доўгі час тармазіў гэтыя ініцыятывы, відаць, з прагматычных меркаванняў. Кошт навучання на расійскіх кінакурсах даволі высокі, але дзякуючы квотам ад «Рассупрацоўніцтва» — арганізацыі, якая з’яўляецца адным з галоўных інструментаў крамлёўскай прапаганды і прасоўвання ідэалогіі «рускага свету» за мяжой — беларусы могуць вучыцца там бясплатна.

Галоўная праблема ў тым, што атрымаўшы прэстыжную маскоўскую адукацыю, маладыя акцёры і рэжысёры часцей за ўсё застаюцца працаваць у расійскай індустрыі, дзе круцяцца зусім іншыя грошы, і не вяртаюцца на «Беларусьфільм».

Таму беларускі бок выставіў умову: навучанне павінна быць выключна мэтавым. Пра гэта на тым жа кастрычніцкім пасяджэнні ў 2025 годзе наўпрост заявіла Ірына Абельская, якая ўдзельнічала ў сустрэчы як намесніца старшыні профільнай камісіі Савета Рэспублікі:

«Важны момант менавіта мэтавай падрыхтоўкі на ўзроўні дзяржзаказу, каб выпускнікі курса потым вярнуліся ў Беларусь і змаглі рэалізоўваць свой патэнцыял тут».

Гэта азначае, што студэнты, якія паедуць вучыцца ў Маскву ў беларускую майстэрню ВГІКа, пасля атрымання дыплома будуць юрыдычна абавязаныя вярнуцца ў Беларусь на адпрацоўку. Каб замацаваць гэта афіцыйна, у сакавіку 2026 года на ўзроўні міністэрстваў ужо пачалося абмеркаванне адаптацыі тыпавой формы дагавора аб мэтавым навучанні спецыяльна пад такія саюзныя квоты.

ВГІК традыцыйна лічыцца галоўнай кузняй кадраў для постсавецкага кіно. Як зазначаў рэктар інстытута Уладзімір Малышаў, сярод замежных студэнтаў там заўсёды было больш за ўсё беларусаў — па 20—25 чалавек штогод.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, якая сама рыхтуе кадры для кіно і тэлебачання, перыядычна спрабавала давесці сваю канкурэнтаздольнасць.

У мінулым дзесяцігоддзі тагачасны дэкан факультэта экранных мастацтваў БДАМ Павел Іваноў амбіцыйна заяўляў, што «беларуская школа па ўзроўні падрыхтоўкі спецыялістаў не саступае ВГІКу», а расійскія майстэрні ператварыліся ў «дадатковы заробак для ўладальнікаў вядомых імёнаў». 

Але, як бачым сёння, гэтыя амбіцыі разбіліся аб рэальнасць. Мінск вымушаны распісацца ў слабасці ўласнай базы і аддаваць падрыхтоўку кадраў на аўтсорс у Маскву, спадзяючыся выключна адміністрацыйнымі путамі — праз жорсткае мэтавае размеркаванне — зацягнуць маладых акцёраў у напаўжывую айчынную кінаіндустрыю.

Каментары14

  • %
    20.06.2026
    Ужо і так усё русіфікавана
  • *
    20.06.2026
    Шчыльная культурная калабарацыя
  • Вольга
    20.06.2026
    Няма нічога горшага для краіны, чым "ыліта ыскуства" выхаваная каланізатарамі.

Цяпер чытаюць

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы1

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы1

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць