Грамадства2929

«Гэта дурасць ці здрада?» Азаронак абурыўся тым, што міліцэйскага начальніка пакаралі за адказ па-руску

«Ідэолагі на месцах — вы там не можаце начальніку падказаць?»

Начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ляхавіцкай міліцыі пакаралі за тое, што адказаў актывісту Ігару Случаку па-руску. Па законе ён мусіў адказваць на той дзяржаўнай мове, на якой быў напісаны зварот — на беларускай. За парушэнне да міліцыянта прынялі «меры матэрыяльнага ўздзеяння».

Прапагандыст Рыгор Азаронак абурыўся гэтаму пакаранню.

«Паўстае класічнае пытанне — гэта глупства ці здрада? Можна ўжо за столькі гадоў усіх экстрэмістаў і моўных тэрарыстаў вывучыць. І закон пра звароты грамадзян на ворагаў народа не распаўсюджваецца.

А ідэолагі на месцах — вы там не можаце начальніку падказаць? Ці нумары ўсе адбываюць? Дзікасць», — напісаў Азаронак у сваім тэлеграм-канале

Каментары29

  • гришка, лижи сильнее, хорошо получается
    14.08.2026
    Лизнул зад губопику знатно.
  • Але
    14.08.2026
    У гэтай гісторыі дзіка толькі адное: што за беларушчыну ў Беларусі змагаецца ледзь не адзіны “моўны актывіст” Случак. У той час, як у КОЖНАГА, хто лічыць сябе беларусам, мусіць быць гісторыя падобных ліставанняў, бо правы беларусаў на карыстанне роднай мовай парушаюцца штодня і паўсюдна.

    Але, мяркуючы па ўчорашніх каментарах да кейса Паляковай, насельніцтва Беларусі збіраецца трымацца за русскій мір літаральна да скону.
  • Антось
    14.08.2026
    Але, ну дык далучайцеся да Случака, каб ён не заставаўся ў "адзіноце", калі вас яшчэ не збівалі ў ГУБАЗіку за беларускую мову.

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць