БЕЛ Ł РУС

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА

7.11.2026 / 17:50

Nashaniva.com

У Беларусі каля аўтамабільнай трасы заўважылі маладога мядзведзя, які ўзбіраўся на дрэва. Відэа з жывёлай з’явілася ў TikTok і ўжо сабрала больш за 224 тысячы праглядаў.

Скрыншот з відэа

Аўтарка роліка расказала, што ўбачыла мядзведзя выпадкова, калі праязджала міма. Дзе менавіта адбылася сустрэча з дзікай жывёлай, яна не ўдакладніла.

У каментарах карыстальнікі жартавалі і адначасова хваляваліся, ці зможа мядзведзь бяспечна спусціцца з дрэва і ці вытрымае яно яго.

Зрэшты, асаблівых падстаў хвалявацца няма. Маладыя мядзведзі важаць менш за дарослых асобін, а гнуткі ствол дрэва можа прагінацца пад іх вагой, размяркоўваючы нагрузку.

Чытайце таксама:

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш

Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш

Каментары да артыкула