Усяго патроху44

Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш

Па ацэнках вучоных, у апошнія гады мядзведзяў у Беларусі стала болей. Калі дваццаць гадоў таму колькасць беларускай папуляцыі бурага мядзведзя ацэньвалася на 100—200 асобін і сустрэчы чалавека з ім у лесе насілі адзінкавы характар, то зараз гэта ўжо 1,5 тысячы асобін.

Фота: gosinspekciya.gov.by

Беларуская папуляцыя бурага мядзведзя належыць да еўрапейскага падвіду і не лічыцца агрэсіўнай да людзей у адрозненне, напрыклад, ад сібірскага, камчацкага падвідаў або амерыканскага мядзведзя грызлі. Беларускія мядзведзі доўга жылі на тэрыторыях з высокай шчыльнасцю насельніцтва, дзякуючы чаму жывёлы праяўляюць асцярожнасць да чалавека і не ўспрымаюць яго як ахвяру. Часцей за ўсё дарослы мядзведзь чуе чалавека на адлегласці 300—400 м і пазбягае з ім прамой сустрэчы.

Больш за ўсё мядзведзяў жыве ва ўсходняй частцы Віцебскай вобласці, а таксама на тэрыторыі Барысаўскага і Лагойскага раёнаў Мінскай вобласці.

Што рабіць, калі вы сустрэлі мядзведзя? Мядзведзь можа разганяцца да 30—40 км/г і рабіць скачкі па 7—8 м, таму ўцячы ад яго немагчыма. Асабліва небяспечная сітуацыя, калі чалавек апынаецца паміж мядзведзіцай і яе дзіцём.

Калі ўбачылі мядзведзя здалёк, трэба спыніцца і ацаніць абстаноўку. Калі звер не заўважыў — ціха сысці, абышоўшы яго шырокім кругавым шляхам, або вярнуцца тым жа шляхам.

Калі мядзведзь заўважыў вас на блізкай адлегласці (да 50 м):

  • не ўцякайце, не паварочвайцеся спінай, не глядзіце ў вочы;
  • захоўвайце спакой, размаўляйце ўпэўненым, спакойным голасам — дайце зразумець, што вы чалавек;
  • можна выдаваць гукі (свіст, плясканні);
  • павольна адыходзьце назад спінай наперад на 10—20 м, пасля ўжо бокам;
  • калі ваш рух правакуе звера — замрыце і працягвайце гаварыць спакойна.

На гэтай стадыі большасць мядзведзяў аддаюць перавагу сысці самі.

Калі мядзведзь устае на заднія лапы, звычайна гэта цікаўнасць, вывучэнне абстаноўкі, а не пагроза. А вось калі вушы прыціснутыя, поўсць уздыбленая, ёсць аскал, дрыжыкі — гэта прыкметы гатоўнасці да нападу.

Калі кантакту пазбегнуць не ўдалося, раяць упасці на зямлю, легчы на жывот або скруціцца клубком, рукі за галавой, заставацца нерухомым як мага даўжэй — гэта можа спыніць атаку. Калі мядзведзь працягвае нападаць — выкарыстоўваць усе сродкі абароны (пярцовыя балончыкі, удары ў вочы і нос).

Каментары4

  • Жвір
    13.09.2026
    Халера, цяпер, як прысьпічыць, у лес і ня сунесься, давядзецца спраўляць патрэбу прама на дарозе. Не зразумеюць, калі што...
  • плян такі
    13.09.2026
    У лясы Віцебшчыны трэба засяліць касатак і за кошт міжвідавай канкурэнцыі знізіць колькасць медзвядзёў.
  • .
    14.09.2026
    Чуў расказ ад дасведчаных людзей, як хлопец такім чынам выжыў пасля нападу мядзведзя. Той згубіў цікавасць і адышоў.
    Гэта ўжо не была сітуацыя, калі можна было спужаць яго або спакойна разысціся.


    "Беларуская папуляцыя ... не лічыцца агрэсіўнай да людзей у адрозненне, напрыклад, ад сібірскага, камчацкага падвідаў або амерыканскага мядзведзя грызлі".
    Сібірскія і камчацкія таксама бліжэй да беларускіх: таксама баяцца людзей. Розніца з мядзведзямі амерыканскіх запаведнікаў у тым, што ў Расеі і Беларусі пастаяннае паляванне на жывёл. Страх перад чалавекам перадаецца яшчэ малым звярам ад дарослых, у кожнае наступнае пакаленне.

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць