У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі
Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас вячэрняга пасяджэння прадстаўнікоў экстранных службаў, піша Onet.pl.
Фота: AP Photo/Beata Zawrzel
Паводле неафіцыйнай інфармацыі журналістаў выдання Onet, загінулыя — сястра і бацькі нападніка. Целы выявілі з дапамогай паліцэйскага дрона.
Жыхароў дома ў горадзе Астровец-Свентакшыскі, дзе жыў мужчына, эвакуявалі. На месцы працуюць антытэрарыстычныя падраздзяленні паліцыі.
Напад адбыўся ў суботу, 7 лістапада, у цэнтры Кракава. Мужчына адкрыў агонь з аўтамабіля па выпадковых людзях на плошчы Галоўны Рынак. Загінулі шэсць чалавек — чатыры жанчыны і двое мужчын.
Яшчэ не менш за 15 чалавек атрымалі раненні, сярод іх трое паліцэйскіх. Нападніка затрымалі. Падчас затрымання яго паранілі, пасля чаго даставілі ў бальніцу, дзе яму робяць аперацыю.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек
Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк
Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі