На фота — карабін, з якога ён страляў. Гэта самазарадная вінтоўка AR-15/M4.

Патрульны паліцыянт на відэа як мінімум сем разоў стрэліў ва ўжо параненага тэрарыста, а пасля сам апусціўся на брук — відавочна, і сам паранены. Паліцыянт — без спецэкіпіроўкі. Тэрарыст — у польскім камуфляжы.
Турыстку, якая зняла гэты момант, пытаюцца па-ангельску: «Гэта што, кіно здымаюць?» «Не, гэта не кіно», — адказвае яна.
Усяго падчас тэракту як мінімум 5 чалавек загінулі, 17 было паранена, з іх двое паліцыянтаў. Адзін з паліцыянтаў параненым здолеў-такі нейтралізаваць нападніка
У машыне нападніка выявілі вялікую колькасць іншай зброі, паведамляюць польскія СМІ.
Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік страляў абы ў каго.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Гэта не лукашэнкаўскае калхознае быдла, якое можа ваяваць з жанчынамі і студэнтамі калі яны ведаюць што ў бяспецы ў сваіх латах.
Але не будзем спекуляваць, для гэтага ёсць TVP і TVN, якія ўжо пачалі.