БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. Цяжэюць рухі, на жывот кладуся…

8.11.2026 / 00:30

Nashaniva.com

Паэт Усевалад Сцебурака апублікаваў у сваім фэйсбуку новы верш

***

цяжэюць рухі,
на жывот кладуся,
рог сцішыўся, сабачы галас змоўк…
тут з лужыны ільдзінкай адліжуся,
каротка пад ялінай адляжуся —
пасцеляй мох.

не можна ў гэтай пушчы жыць у скрусе —
тут смерць і воля ў адной спакусе!

і выбару няма, калі ты воўк.

Чытайце таксама:

Усевалад Сцебурака. Давай я табе раскажу, чаго ты не бачыш за морам

Усевалад Сцебурака. Мы сыходзім у верасень

«Пераможаным — вечная слава». Усевалад Сцебурака

Каментары да артыкула