Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту
Што за маладыя дзяўчаты былі разам з ім?
Скрыншот відэа: БелТА
Аляксандр Лукашэнка ў доме ў Александрыі сек дровы ў атачэнні эскорту.
Кампанію Лукашэнку склалі набліжаны да яго бізнэсмен Сяргей Цяцерын, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант і яго асабістая доктарка Святлана Канашэнка. А таксама тры маладыя дзяўчыны. Раней яны ўжо з'яўляліся побач з палітыкам.
Скрыншот відэа: БелТА
Бліжэй за ўсё да Лукашэнкі стаіць Валерыя Марозава. Калісьці яна працавала доктаркай у паліклініцы №2 Барысава. У 2024 годзе дзяўчына перамагла ў конкурсе прыгажосці ў Барысаве, а ў наступным годзе паспрабавала прабіцца на «Міс Беларусь».
Іншая спадарожніца — 28‑гадовая Уладлена Зайцава, былая інспектарка мытні. Яе прыкмецілі пасля ўдзелу ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021». Ужо ў снежні таго ж года яна танчыла з Лукашэнкам на Рэспубліканскім балі моладзі.
Трэцця дзяўчына — 22-гадовая Настасся Казырыцкая. Упершыню яна з'явілася з Лукашэнкам на навагоднім балі 2022-2023. Настасся ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021». Былая бухгалтарка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, у 2024 годзе ўжо значылася асістэнткай па забеспячэнні дзелавога пратакола ўпраўлення дзяржаўных, афіцыйных і культурных мерапрыемстваў Нацыянальнай школы прыгажосці.