БЕЛ Ł РУС

У Брэсце паставяць навагоднюю елку, якая павінна ўсіх здзівіць

11.11.2026 / 18:05

Nashaniva.com

Да Калядаў і Новага года ў Брэсце паставяць навагоднія елкі ў 28 месцах. Усяго ў горадзе плануюць размясціць не менш за 50 розных святочных інсталяцый. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар КУМПП «Брэсцкая гарадская ЖКГ» Андрэй Гашаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Сёлета святочнае афармленне плошчы Леніна цалкам зменіцца. Вакол фантана зладзяць каток, сцэну размесцяць так, каб яна не перашкаджала руху пешаходаў, а таксама паставяць новую елку, якая павінна ўсіх здзівіць. Яе галоўная асаблівасць пакуль трымаецца ў сакрэце, але кажуць, што ў Беларусі такіх нідзе не было.

Зменіцца і месца размяшчэння галоўнай гарадской елкі. Раней яна стаяла збоку плошчы, а цяпер яе паставяць у самым цэнтры. Канструкцыю ўжо заказалі і вырабілі. Яе вышыня складзе 24 метры. Мантаж плануюць пачаць у канцы лістапада. Елка будзе мець святладынамічную ілюмінацыю.

Новы каток на плошчы Леніна будзе з натуральным лёдам і зможа працаваць нават пры плюсавай тэмпературы паветра. Лядовую пляцоўку зальюць вакол фантана. Побач размесцяць больш за 20 светлавых фігур і фотазон. Папярэдняя дата адкрыцця катка — 4 снежня.

Падрыхтоўка да зімовых святаў пачалася яшчэ летам: камунальныя службы займаліся рамонтам і аднаўленнем святочных канструкцый, а таксама закуплялі гірлянды.

Навагоднія кірмашы ў Брэсце пачнуць працаваць 2 снежня. У гэты дзень гандлёвыя рады адкрыюцца на вуліцы Гогаля. Там да 31 снежня можна будзе набыць упрыгажэнні, падарункі, сувеніры, штучныя і жывыя ялінкі, а таксама пачаставацца ежай на свежым паветры.

Другі кірмаш размесціцца на плошчы Леніна і будзе працаваць з 4 снежня да 19 студзеня.

Акрамя таго, з 11 снежня па 10 студзеня ў парку культуры і адпачынку наведвальнікаў будзе прымаць сядзіба брэсцкага Дзеда Мароза. Цяпер там актыўна ставяць неабходныя канструкцыі.

Чытайце таксама:

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю

У Мінску пакажуць ёлачныя цацкі з Паўночнай Карэі

Каментары да артыкула