Грамадства

«Ставім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю

У Беларусі вэнджаная скумбрыя падаражэла амаль да 50 рублёў за кілаграм. Цэннік у 49,99 рубля здзівіў пакупнікоў і выклікаў абмеркаванне ў сацыяльных сетках. Людзі параўноўваюць цяперашнюю цану з ранейшымі і спрабуюць прадказаць, колькі рыба будзе каштаваць да Новага года, піша выданне BG.Media.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Адна з беларусак апублікавала ў Threads фатаграфію цэнніка і напісала, што яшчэ два тыдні таму скумбрыя каштавала 36 рублёў за кілаграм. Яна прапанавала іншым карыстальнікам паспрабаваць прадказаць, якой будзе цана да навагодніх святаў.

Публікацыя сабрала шмат водгукаў. Для некаторых купцоў амаль 50 рублёў за кілаграм — занадта высокая сума. Іншыя адзначылі, што бачаць такія цэны ўжо даўно: паводле слоў адной з удзельніц абмеркавання, у Брэсце і Мінску скумбрыя па 49 рублёў прадаецца прыкладна год. Некаторыя сустракалі яе па 45—46 рублёў. Пры гэтым кошт, на думку купцоў, залежыць ад якасці рыбы, вытворцы і спосабу апрацоўкі.

У каментарах беларусы з настальгіяй успаміналі ранейшыя цэны. Адзін з карыстальнікаў прывёў прыклад з 2015 года: у мінскай краме Prostore на Каменнай Горцы кілаграм скумбрыі тады каштаваў 6,5 рубля. Іншыя таксама прыгадвалі канец 2014‑га і пачатак 2015 года, калі гэтая рыба была асабліва таннай.

Некаторыя ўдзельнікі дыскусіі лічаць цяперашні кошт неабгрунтавана высокім і параўноўваюць яго з коштам мяса. На іх думку, за такія грошы ўжо можна набыць добры кавалак свініны. Іншыя звяртаюць увагу на падаражанне і іншых відаў рыбы: напрыклад, адна з каментатарак расказала, што мойву бачыла па 29,99 рубля за кілаграм. Паводле яе слоў, некаторыя прадукты падаражэлі ў паўтара раза.

Частка пакупнікоў раіць не пераплачваць за вэнджаную скумбрыю, а набываць замарожаную і гатаваць самастойна. Яе можна засаліць або запячы. Адна з жанчын напісала, што ўжо некалькі гадоў робіць так сама: атрымліваецца танней і смачней.

Удзельнікі абмеркавання таксама спрачаліся пра якасць рыбы і розніцу паміж скумбрыяй і макрэллю. Адна з каментатарак папярэдзіла, што ў крамах пад выглядам скумбрыі часам прадаюць макрэль. Аўтарка першапачатковай публікацыі з гэтым не пагадзілася і адзначыла, што, паводле яе назіранняў, якасная замарожаная скумбрыя каштуе каля 25—27 рублёў за кілаграм, а рыба па 10—15 рублёў можа аказацца менавіта макрэллю.

Асобнай тэмай сталі прагнозы наконт цэн да Новага года. Некаторыя мяркуюць, што да снежня кілаграм скумбрыі можа падаражэць да 100 рублёў, іншыя называюць больш сціплую суму — 60 рублёў. Частка купцоў ужо цяпер прыглядаецца да замарожанай рыбы, каб самастойна засаліць яе да святаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць