Кандытарская фабрыка «Камунарка» выпусціла навагоднія падарункі ў выглядзе музычных шкатулак. Яны ўжо паступаюць у фірмовыя крамы прадпрыемства, піша Blizko.by.

Шкатулка прызначаная не толькі для захоўвання цукерак, але і выконвае функцыі праектара і калонкі. Калі зняць вечка, у памяшканні з'явіцца праекцыя зорнага неба. А калі павярнуць шкатулку, можна пачуць мелодыю.

Афіцыйна «Камунарка» не называе кошт навінкі, аднак у сацыяльных сетках беларусы паведамляюць, што ў фірмовых крамах яе прадаюць за 54,99 рубля.
Каментары