БЕЛ Ł РУС

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

11.11.2026 / 19:35

Nashaniva.com

Рэжысёры Яўген Лыткін і Ева Сапрыгіна прадставілі свае праекты на міжнародным кінафестывалі Follow Your Heart Film Festival 2026 і атрымалі прызы.

Адным з асаблівых момантаў фестывальных дзён у Лос-Анджэлесе стала нефармальная сустрэча і абмен кантактамі з легендарнай галівудскай прадзюсаркай Донай Сміт (былая прадзюсарка Universal Pictures, якая працавала над фільмамі «Парк Юрскага перыяду», «Спіс Шындлера», «Тэрмінатар» і іншымі не менш вядомымі стужкамі).

Чытайце таксама:

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі

Фільм беларускага рэжысёра пакажуць на фестывалі ў Германіі

Фільм «Лісты» Андрэя Куцілы атрымаў «Залатога голуба» ў Лейпцыгу

Каментары да артыкула