Кіно11

Фільм «Лісты» Андрэя Куцілы атрымаў «Залатога голуба» ў Лейпцыгу

Стужка «Лісты» беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы здабыла «Залатога голуба» — галоўную ўзнагароду ў Міжнародным конкурсе поўнаметражных дакументальных фільмаў на прэстыжным фестывалі DOK Leipzig. Таксама фільм атрымаў адмысловую прэмію MDR Documentary Award, піша Reform.news.

Андрэй Куціла (трэці злева) падчас атрымання ўзнагароды на ДокЛейпцыг. Фота: сацсеткі фільма «Лісты»

Міжнароднае журы вылучыла карціну пра беларускіх палітзняволеных з наступнай фармуліроўкай:

«Праз захапляльны паралельны вопыт мужчын і жанчын — адных, якія гавораць, другіх, якія малююць, і трэціх, якія змагаюцца, — фільм пераўтварае сведчанні ў супраціў. Ад кінематаграфіста, які адмаўляецца дазволіць краіне знікнуць з вачэй, паходзіць фільм, што з кінематаграфічнай рашучасцю і празрыстасцю пераносіць нас у месца, недасягальнае для астатніх».

Пра што фільм «Лісты»?

Стужка Андрэя Куцілы — гэта глыбокае і эмацыйнае занурэнне ў сучасныя беларускія рэаліі праз асабістыя гісторыі, лісты і сведчанні людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, зняволенне ці мусілі пакінуць сваю радзіму. Фільм паказвае стойкасць, чалавечнасць і нязломнасць беларусаў, чые галасы імкнуцца заглушыць, але якія працягваюць гучаць на ўвесь свет.

У цэнтры сюжэта — мазаіка з лёсаў пяці чалавек, сярод якіх і гісторыя загінулага ў калоніі Вітольда Ашурка, а таксама маладой мастачкі і студэнткі, чые турэмныя малюнкі і дзённікі ляглі ў аснову анімацыйных фрагментаў фільма.

Кіно, над якім беларускі дакументаліст працаваў больш за пяць гадоў, створана ў міжнароднай кааперацыі: у яго вытворчасці ўдзельнічалі нямецкая кампанія Inselfilm Produktion, польскі фонд Doc Edu Foundation і літоўская кінакампанія Moonmakers.

Нагадаем, што раней стала вядома, што стужка «Лісты» таксама ўвайшла ў шорт-ліст Еўрапейскай кінапрэміі (European Film Awards 2027) — Еўрапейскага «Оскара» — і прэтэндуе на перамогу ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм». Сусветная прэм’ера фільма беларускага рэжысёра адбылася на 81‑м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні.

Што такое DOK Leipzig

DOK Leipzig (Міжнародны фестываль дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу) — адзін з найстарэйшых у свеце і найбольш прэстыжных фестываляў дакументалістыкі, заснаваны яшчэ ў 1955 годзе. Фестываль з’яўляецца важнай сусветнай пляцоўкай для кінематаграфістаў, якія падымаюць вострыя сацыяльныя, палітычныя і чалавечыя тэмы.

Андрэй Куціла нарадзіўся ў Баранавічах, скончыў факультэт журналістыкі БДУ, а таксама вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва (курс Аляксандра Карпава). Ягоныя стужкі заваявалі вядомасць на еўрапейскай сцэне дзякуючы глыбокаму гуманізму і ўвазе да чалавечых лёсаў.

Сярод вядомых работ беларускага фільммейкера — дакументальныя фільмы «Стрыптыз і вайна», «Summa» (які здабыў узнагароду за найлепшы сярэднеметражны дакументальны фільм у Амстэрдаме), а таксама «Калі кветкі не маўчаць» (When Flowers Are Not Silent, 2021), прысвечаны беларускім рэвалюцыйным падзеям і пратэстам жанчын, які таксама паспяхова дэманстраваўся на міжнародных пляцоўках. Таксама ў рэжысёрскім даробку аўтара: «Днюка», «Госці», «Абдымкаў трэба мне тваіх», «Цар гары», «Святая вада» (2023) ды іншыя кінатворы.

Каментары1

  • Ізноў
    01.11.2026
    Дзе паглядзець? Ці як заўсёды, кіно для вузкага кола кінафестывалю?

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»7

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць