Кіно

Фільм беларускага рэжысёра пакажуць на фестывалі ў Германіі

У галоўных ролях — Святлана Зелянкоўская і Алег Гарбуз.

«Апошняе выпрабаванне». Кадр з тызера

Кароткаметражны фільм «The Final Test» («Апошняе выпрабаванне») рэжысёра Яўгена Лыткіна увайшоў у конкурсную праграму 23‑га Neisse Nysa Nisa Film Festival.

Пра ўдзел у конкурсе паведаміў прадзюсар Дзяніс Іваноў.

Паказы фільма адбудуцца 27 і 31 мая.

Раней стужку паказвалі ў ЗША — на Low & No Budget Film Festival у горадзе Портленд штата Мэн.

Фільм зняты ў Польшчы. Гэта драма пра школьную настаўніцу, якая апынаецца перад складаным маральным выбарам.

«Апошняе выпрабаванне». Кадр з тызера

У галоўных ролях — Святлана Зелянкоўская, вядомая ў тым ліку па ролі Настассі Слуцкай, купалавец Алег Гарбуз, Аляксей Бурнасенка.

Для рэжысёра Яўгена Лыткіна гэта не першая праца. Раней ён працаваў над стужкамі «Забароненая група» (2022), «Школа» (2019), «Вцвет» (2018), «РО і ДЖ» (2016).

Еўрапейскі паказ фільма адбудзецца ў знакавых лакацыях. 27 мая ў Гёрліцы — горадзе, які за сваю кінематаграфічную гісторыю атрымаў мянушку «Гёрліўуд» (там здымаліся «The Grand Budapest Hotel» і «Inglourious Basterds»), — пройдзе паказ і сустрэча з удзелам рэжысёра Яўгена Лыткіна, прадзюсара Дзяніса Іванова і мантажора Міхаіла Васілевіча. Таксама паказ запланаваны ў нямецкім Гросхенерсдорфе.

Фестываль праходзіць на стыку Германіі, Польшчы і Чэхіі і штогод збірае аўтарскае кіно рэгіёна. Сёлета фестываль атрымаў каля 1200 заявак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць