БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам

12.11.2026 / 18:02

Nashaniva.com

На палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне адбылася першая сустрэча Святланы Ціханоўскай з новым прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзьярам, паведамляе прэс-служба беларускай дэмакратычнай лідаркі.

Петэр Мадзьяр і Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская павіншавала прэм’ер-міністра Венгрыі з перамогай на парламенцкіх выбарах і выказала спадзяванне на развіццё супрацоўніцтва дзеля ўмацавання адносін паміж беларускім і венгерскім народамі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва, падтрымку беларускага грамадства, а таксама перспектыву візіту Святланы Ціханоўскай у Будапешт.

Чытайце таксама:

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча

Каментары да артыкула