БЕЛ Ł РУС

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі

12.11.2026 / 18:36

Nashaniva.com

Былы палітзняволены Яўген Юшкевіч адрэагаваў у Threads на навіну пра тое, што былому падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які цяпер адбывае 10‑гадовае пакаранне, дадалі яшчэ адзін год зняволення, і расказаў пра сустрэчы з ім за кратамі.

Аляксей Храловіч. Скрыншот АНТ

«Аляксей Храловіч — той самы чалавек, які сцягнуў тыя самыя запісы праслушкі размовы пра забойства Бандарэнкі. Мы некалькі дзён сядзелі з ім у БС-камеры Валадаркі, перад тым як яго этапавалі ў калонію.

У апошні дзень я спытаў у яго пра тое, што і самому не давала спакою:

— Слухай, ты ж усё жыццё на службе, ты нават вучыўся ў акадэміі [у РФ], ты ведаў, што цябе ЎСЁ РОЎНА знойдуць. Ты ведаў, што прайграеш яшчэ да пачатку гульні. Навошта ты гэта зрабіў?

— Шчыра — проста за*бала ўсё гэта, вось так жыць. Проста за*бала.

Артэфакт ад яго цяпер са мной у Варшаве».

Аляксея Храловіча затрымалі 15 сакавіка 2021 года. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу сумай 500 базавых адзінак па ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама ён быў пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік».

Храловіч меў дачыненне да перадачы стваральніку тэлеграм-канала Nexta Cцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі, якая адбылася роўна шэсць гадоў таму.

У кастрычніку 2023 года ў Наваполацку прайшоў суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання. Паводле пастановы суддзі Таццяны Хрыпач палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, дзе пазней супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 411 КК.

Чытайце таксама:

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі

Каментары да артыкула