БЕЛ Ł РУС

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

12.11.2026 / 19:15

Nashaniva.com

Па словах спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа тэлеканалу CNN, па выніках сустрэчы з Уладзімірам Пуціным была ўзгодненая арганізацыя новага раўнда трохбаковых перамоў паміж Расіяй, ЗША і Украінай.

Расійскія і амерыканскія прадстаўнікі перад перамовамі ў Маскве 12 лістапада. Злева направа — Юрый Ушакоў, Стыў Уіткаф, Джарэд Кушнер, Уладзімір Мядзінскі і Кірыл Дзмітрыеў. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Стыў Уіткаф заявіў, што падчас перамоў у Маскве быў дасягнуты прагрэс.

«Я думаю, што быў дасягнуты прагрэс. Лічу, што гэта адбылося сёння. Людзі не думалі, што мы адновім трохбаковыя перамовы. Але мы іх аднавілі. Мы прызначылі новую сустрэчу», — адзначыў ён.

Паводле слоў Уіткафа, да наступнага раўнда перамоваў аб урэгуляванні вайны ва Украіне далучацца прадстаўнікі еўрапейскіх краін.

Чытайце таксама:

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам

Уіткаф і Кушнер прыляцелі ў Маскву

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай

Каментары да артыкула