Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні
Зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер у эфіры праграмы «Вести» заявіў, што новыя шматбаковыя перамовы па Украіне адбудуцца ўжо на наступным тыдні.
Уладзімір Пуцін, Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер на перамовах у Крамлі 12 лістапада. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле слоў Кушнера, на ход гэтых перамоў паўплываюць усе пытанні, якія амерыканскія перамоўнікі абмеркавалі 12 лістапада падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Раней іншы ўдзельнік перамоў з боку ЗША, спецыяльны прадстаўнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф, заявіў, што да наступнага раўнда перамоў аб урэгуляванні вайны ва Украіне далучацца прадстаўнікі еўрапейскіх краін.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што гатовы прадстаўляць Еўропу на перамовах. Аднак, паводле яго слоў, спачатку еўрапейскім краінам неабходна выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна спынення вайны ва Украіне і ўласнай архітэктуры бяспекі, піша Bloomberg.
Чытайце таксама:
Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне
Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак
Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай