У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі
У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы Уладзіміра Пуціна з амерыканскімі прадстаўнікамі Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Ад расійскага боку выступіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.
Юрый Ушакоў. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Pool
Юрый Ушакоў заявіў, што размова была «змястоўнай, канструктыўнай, адкрытай і карыснай, як, зрэшты, і ўсе папярэднія гутаркі».
Паводле яго слоў, амерыканскія перамоўнікі актыўна падтрымалі прапанову Пуціна правесці гуманітарную аперацыю ў Канстанцінаўцы ў Данецкай вобласці.
Акрамя таго, цяпер узгадняюцца параметры «самага маштабнага» абмену ваеннапалоннымі.
Ушакоў таксама паведаміў, што Расія гатовая неадкладна пачаць сумеснае з ЗША абмеркаванне прапаноў па еўрапейскай бяспецы. Паводле яго слоў, у Масквы ёсць на гэты конт «свежыя меркаванні».
Таксама памочнік Пуціна заявіў, што ў Крамлі разлічваюць на тое, што Уіткаф і Кушнер перададуць прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму «сігналы», атрыманыя падчас сустрэчы з Пуціным.
Чытайце таксама:
Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні
Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне
Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі
Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак
Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай