БЕЛ Ł РУС

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў

13.11.2026 / 19:03

Nashaniva.com

Раней 49‑гадовы генерал-маёр узначальваў брэсцкую абласную міліцыю.

Алег Шулякоўскі

13 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў сістэме органаў унутраных спраў Беларусі.

Генерал-маёр міліцыі Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, з якой быў вызвалены.

Новым начальнікам УУС Брэсцкага аблвыканкама стаў палкоўнік міліцыі Андрэй Бакач. 

Чытайце таксама:

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа

Каментары да артыкула